Маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці адкрыта, свабодна і ў канкурэнтнай барацьбе. Аб гэтым 8 чэрвеня заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Пасланні беларускаму народу і парламенту ўжо выказваў сваю думку наконт правядзення будучай выбарчай кампаніі. Ён падкрэсліў, што выбары павінны прайсці адкрыта, свабодна і ў канкурэнтнай барацьбе.

«Я да гэтага часу лічу, што мы сёлета не павінны ні пад каго падладжвацца.
Вы ўжо пераканаліся па мінулых нашых такіх мерапрыемствах, што падзякі мы ад гэтага не атрымаем. Ды і не трэба нам ні ад каго „падзякі“. Нам трэба арыентавацца на ўласнае заканадаўства і Канстытуцыю, — падкрэсліў ён. —
Мы парламенцкія выбары, як і іншыя, праводзім для сябе, для нашай дзяржавы, і народ павінен у сумленнай і канкурэнтнай барацьбе вызначыць, хто будзе працаваць у нашым парламенце».
Па словах Лідзіі Ярмошынай, выбарчае заканадаўства напярэдадні парламенцкіх выбараў больш мяняцца не будзе,
бо, па-першае, гэта немагчыма па тэрмінах, а па-другое, такі падыход цалкам адпавядае рэкамендацыям АБСЕ аб непажаданасці рэформаў у гэтай сферы на працягу года перад пачаткам выбарчай кампаніі. «У студзені 2010 года ў выбарчае заканадаўства былі ўнесены змены, якія значна дэмакратызавалі выбарчы працэс у нашай краіне. Уся гэтая працэдура прайшла ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ», — сказала кіраўнік ЦВК.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?