За заслугі ў развіцці міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пяцёра ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.
Узнагароды ўдастоены камандзір мотастралковага батальёна 21-й асобнай мотастралковай брыгады 2-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай ваеннай акругі падпалкоўнік Канстанцін Гапаненка і камандуючы 2-й агульнавайсковай арміяй гэтай акругі генерал-маёр Аляксандр Жураўлёў.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны
камандзір авіяцыйнай эскадрыллі авіяцыйнай групы
6972-й авіяцыйнай базы камандавання
Ваенна-паветраных сіл і проціпаветранай абароны Паўднёвай ваеннай акругі падпалкоўнік Аляксандр Канаваленка, галоўны
інспектар-штурман штурманскай службы Упраўлення начальніка авіяцыі (Галоўнага камандавання
Ваенна-паветраных сіл) Заходняй ваеннай акругі палкоўнік Анатоль Міняйла, камандзір гаўбічнага
самаходна-артылерыйскага дывізіёна
6-й асобнай танкавай брыгады
20-й агульнавайсковай арміі (аператыўнага камандавання) Заходняй ваеннай акругі маёр Аляксандр Паўлышын.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ