У афіцыйнай краме iTunes з’явілася першая беларускамоўная праграма для «айфонаў» — калекцыя прыказак Лагойшчыны, якая ўтрымлівае болей за 1700 выказванняў з тлумачэннем. Стварыў яе 22-гадовы студэнт БДУІР з нікам Dzionis Brek.

«Насамрэч, я толькі вучуся рабіць праграмы для айфона, таму яна не вельмі складаная, але з часам я планую удасканаліць яе. — кажа стваральнік. — Мне было цікава зрабіць праграму на беларускай мове. А тэму прыказак я абраў, бо гэта можа быць цікава людзям. Напрыклад, мой дзядуля часта ўжывае прымаўкі. Раней у мяне была кніга «Прыказкі і прымаўкі на 6 мовах», але бацька прэзентаваў кнігу свайму сябру. Таму я выбраў прымаўкі Лагойшчыны, бо знайшоў іх ў сетцы".

Цяпер аўтар праграмы разам з сябрамі плануе стварыць праект кшталту афішы, аднак падрабязнасцяў пакуль не раскрывае. Адзінае, што ўскладняе сітуацыю — у прадукцыі Apple няма беларускай раскладкі.

«Прыказкі Лагойшчыны» не першая створаная хлопцам праграма — папярэдняя называлася Belarus Today і пратрымалася на першым месцы беларускай крамы тры дні, і яшчэ два тыдні уваходзіла у ТОП-10 праграм. Праграма карысная для тых, хто адсочвае навіны і афішу праз «яблычныя» прылады — цяпер праграмай карыстаецца болей за 600 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?