Журналісты баранавіцкай газеты «Intex-press» спыталі ў жыхароў горада, ці дастаткова штомесячнага прыбытку ў 3 мільёны рублёў для сям’і з дваімі дзецьмі.
На выказванне дэпутата Святланы Шылавай аб тым, што на сям'ю з чатырох чалавек у месяц дастаткова трох мільёнаў рублёў, большасць гараджан адказалі, што патрэбна сума як мінімум удвая больш. А некаторыя прапанавалі дэпутатам самім паспрабаваць пражыць на гэтыя грошы.