Пра гэта паведаміў намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.
У каментары для радыё «Свабода» ён адзначыў, што рух «За свабоду» не ёсць палітычнай партыяй і не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў. Па словах Губарэвіча, рух будзе працаваць з кандыдатамі ад прыязных яму партыяў і з незалежнымі кандыдатамі.