Нашы ўсходнія суседзі могуць з чыстым сумленнем выпіць шампанскага, ці чаго пакрапчэй. Расія ў першым сваім матчы на Еўра-2012 па футболе заслужана перамагла Чэхію.
Пачатак першага тайму крыху ўкалыхваў. Чэхі нават валодалі невялікай перавагай. А потым нарадзіўся гол. Кержакоў біў галавой, брамнік Чэх ужо нават выключыўся з гульні, але мяч трапіў у штангу. Праўда, другім тэмпам Алан Дзагоеў не пакінуў шанцаў — 1:0.

Праз пару імгненняў гэты футбаліст асецінскага паходжання павінен быў удвойваць лік, але ў апошняе імгненне мяч сышоў у яго з нагі.

Не пашанцавала Дзагоеву, затое ўсё ў парадку з Раманам Шырокавым. Гэты неардынарны гулец, скарыстаўся выдатным пасам у штрафную.
Забяспечыўшы камфортную перавагу, расейцы не так актыўна сталі ціснуць на абарону суперніка. Але ў саміх чэхаў у першым тайме нічога ў атацы не атрымлівалася.

У пачатку другога тайма Томаш Расіцкі зрабіў выдатны пас на Вацлава Піларжа. Паўабаронца ведаў, што рабіць у такіх момантах. Малафеева размачылі — 2:1.

Расейцы пасля гэтага і не думалі прыціскацца да сваёй брамы. Форвард «Зеніта» Аляксандр Кержакоў «пароў» адзін момант з другім. Проста нейкая хранічнае нешанцаванне. Урэшце Дзік Адвакат вырашыў памяняць Кержакова на Паўлючэнку.

Забягаючы наперад, Раман свой гол забіў. Абматаўшы перад гэтым паўабароны супернікаў. Так лік стаў — 4:1.

Героем матчу ж наканавана было стаць Алану Дзагоеву. Менавіта гэты ўраджэнец Беслану за дзесяць хвілін да канца вывеў сваю каманду наперад. Гэта быў трэці ўдар расейцаў у вароты і трэці гол. Брамнік Петэр Чэх зусім не нагадваў сябе ўзору фіналу Лігі чэмпіёнаў.
Цяпер становішча ў групе, А наступнае: Расія — 3 пункты, Польшча, Грэцыя — па 1, Чэхія — 0.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?