Польская паліцыя паведаміла, што апазнала 12 расійскіх заўзятараў, якія зладзілі бойку са сцюардамі пасля матчу зборных Расіі і Чэхіі на Еўра-2012 ва Ўроцлаве, паведамляе PAP.

«Пасля інцыдэнту былі прагледжаныя запісы камер відэаназірання, — сказаў прэс-аташе начальніка польскай паліцыі Марыюш Сакалоўскі. — Паліцыя выявіла 12 чалавек, якія ўдзельнічалі ў нападзе на сцюардаў. Вельмі важна, каб правапарушальнікі ўсвядомілі небяспеку сваіх дзеянняў і адказалі за іх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?