У Гродне чакалі навальніцы. Стаяла хмара, наляцеў шквал.

Раптам, расказваюць відавочцы, утварыўся віхор. На адной са стаянак на праспекце Кляцкова рэзкім парывам на метры два прыўзняло і закруціла бусік. Гэта быў сапраўдны тарнада! — кажуць гарадзенцы. — На шчасце, ён праіснаваў нядоўга.

Так супала, што фотакарэспандэнт НН Сяргей Гудзілін акурат на гэтыя выходныя выправіўся ў Гродна для здымак юбілею лютэранскай парафіі. Ён сам не бачыў смерчу, але пагаварыў з відавочцамі.

Цяпер выпадкам займаюцца страхаўшчыкі. Незвычайная для нашых шыротаў прыродная з’ява нанесла шкоды. Бусік Mercedes у часе «прызямлення» зачапіў легкавік Audi. Узнятыя віхурай смеццевыя бакі пабілі іншыя машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?