А 12-й людзі сабраліся ў сквэры насупраць Вялікага тэатра опэры і балета. Улады з усіх бакоў загарадзілі помнік Максіму Багдановічу, што стаіць ў гэтым сквэры, вялікімі аўтобусамі.

Але людзі ўсклалі кветкі да помніка вялікаму паэту і правялі мерапрыемства ў сквэры побач. Былі ўзьняты нацыянальныя Бел?Чырвона?Белыя Сьцягі. На пачатку хвілінай маўчаньня ўдзельнікі памянулі ахвяраў трагедыі, выказалі спачуваньні семьяў беларускіх авіятараў, якія загінулі заўчора ў Самалі.

Людзі заслухалі выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронт «Адраджэньне» і Кансэрватыўна?Хрысьціянскай Партыі – БНФ, «Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі».

Выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Ён казаў пра неўміручы подзьвіг многіх пакаленьняў нашага народу, якія змагаліся за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Вера ў нашу праўду і нацыянальную ідэю прывяла беларусаў да аднаўленьня сваёй дзяржаўнай незалежнасьці ў 1918?м, а потым у 1991 годзе. Перамагае той, хто змагаецца. Вораг баіцца таго, хто змагаецца. Будучыня ёсьць у таго народу, якія аб’ядноўваецца ў салідарнай барацьбе супраць акупантаў і захопнікаў. Прамаскоўскі рэжым прагніў, дыктатура ня мае пэрпэктывы. Будучыня – за вольнай і незалежнай Беларусьсю. Рэжым ня выратуецца здушэньнем беларускай моладзі, бандыцкай русіфікацыяй і разбурэньнем нашай культуры і мовы. Беларусь – у нашых душах, таму Адраджэньне адбываецца ўжо цяпер, нягледзячы на змрочны шабас, які ладзяць рэжымныя бонзы. Ня верма імітатарам, якія сёньня павялі людзей далей ад цэнтру сталіцы, запрасілі на свае «мітынгі» «дарагіх гасьцей» з Масквы, што называюцца «дэмакратамі». Яны ў каторы раз хочуць «інтэграваць Беларусь у Расею – толькі без Лукашэнкі».

Людзі прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

Потым грамада прайшла па вул. Багдановіча і Харужай да плошчы Якуба Коласа, усклала кветкі да помніка песьняру і сьпявала «Магутны Божа». Завяршылася мерапрыемства на Вайсковых могілках. Людзі ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, чыталі вершы песьняроў, сьпявалі гімны «Магутны Божа» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Паводле: Інфармацыйнай камісіі Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна?Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0