У ноч на 9 чэрвеня ў Барысаве памерла маці палітвязня Аляксандра Малчанава — Галіна Андрэеўна. Пахаванне адбудзецца ў панядзелак у Барысаве,
напісала ў сваім фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Муж Галіны Андрэеўны Малчанавай і бацька Аляксандра сп. Валер застаўся адзін. Гэта стары хворы чалавек. Сын Аляксандр, пакуль быў на свабодзе, утрымліваў бацькоў.

У прынцыпе, дапамагчы яму можна грашовым пераводам:

222120 г. Барысаў (Мінская вобласць), вул. Ленінская д.31 кв.1 Малчанаву Валерыю.

* * *

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам яго заработку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?