Аляксей Навальны.

Аляксей Навальны.

Паліцыя дзяжурыць каля пад'езда дома, у якім жыве Навальны. Фота Рустэма Адагамава.

Паліцыя дзяжурыць каля пад'езда дома, у якім жыве Навальны. Фота Рустэма Адагамава.

Навальны выглядвае з акна сваёй кватэры. Фота Рустэма Адагамава.

Навальны выглядвае з акна сваёй кватэры. Фота Рустэма Адагамава.

Кватэра Навальнага пасля ператрусу. Фота Ганны Вядута.

Кватэра Навальнага пасля ператрусу. Фота Ганны Вядута.

16.41

Тэлевядучая Ксения Сабчак напісала ў сваім Твітары: «А 8-й раніцы ўварваліся людзі, якія не давалі мне апрануцца, абрабавалі кватэру, прыніжалі».

Раней агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы ў Следчым камітэце перадавала, што дома ў журналісткі быццам бы выявілі каля паўтара мільёна еўра гатоўкай. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб беспарадках на Балотнай плошчы. Заўтра Сабчак выкліканая на допыт у Следчы камітэт.

14:10
У будынку фонду барацьбы з карупцыяй «Роспіл», які належыць Аляксею Навальнаму, праводзіцца ператрус,
паведаміла gazeta.ru прэс-сакратар фонду Ганна Вядута.

Паводле яе слоў, супрацоўнікі АМАПа ачапілі будынак «Роспіл», але не спачатку не маглі трапіць унутр, бо панядзелак 11 чэрвеня з’яўляецца выхадным днём (12 чэрвеня — Дзень незалежнасці Расіі) і на месцы няма нікога з працаўнікоў фонду.

Прайшоў ператрус на кватэры Навальнага. У яго адабралі ўсе электронныя прыборы — тлф, айпэды, камп’ютары.

12:42
СК выклікаў Навальнага, Яшына, Удальцова і Сабчак 12 чэрвеня, у дзень «Маршу мільёнаў».

Усе апазіцыйныя лідары, у кватэрах якіх праходзяць ператрусы па справе аб беспарадках 6 мая на Балотнай плошчы ў Маскве, выкліканыя ў Следчы камітэт 12 чэрвеня, у дзень «Маршу мільёнаў». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка СК Уладзіміра Маркіна.

9.36
У кватэры аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага праходзіць ператрус.
Пра гэта ён сам паведамляе ў сваім мікраблогу ў Twitter.

«У мяне дома ідзе ператрус. Па справе аб масавых беспарадках. Ледзь дзверы не распілавалі», — піша navalny.

«Адваката Навальнага Міхайлаву амапаўцы не пускаюць у пад’езд дома, дзе жыве Аляксей», — паведамляе ў Twitter вядомы блогер Рустэм Адагамаў.

Таксама блогер піша пра ператрус у кватэры Ксеніі Сабчак.

Пазней з’явілася інфармацыя пра ператрусы ў кватэрах лідараў руху «Салідарнасць» Іллі Яшына і Барыса Нямцова.

Інфармацыю пра ператрусы ў апазіцыянераў пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін. «У прыватнасці, мерапрыемствы праводзяцца ў Аляксея Навального, Сяргея Удальцова, Іллі Яшына ды іншых. Усяго следства плануе правесці сёння не менш за дзесяць ператрусаў», — прыводзіць словы Маркіна РІА «Навіны».

Напярэдадні паведамлялася пра ператрусы ў кватэрах актывістаў незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» і руху «Левы фронт».
Апазіцыя звязвае ператрусы з «Маршам мільёнаў» — маніфестацыяй, якая пройдзе ў Маскве ў аўторак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?