Спробы санкцыйнага націску на Беларусь перашкодзяць узаемадзеянню Еўрасаюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аб гэтым заявіў еўрапейскім лідарам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 3–4 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на саміце Расія — ЕС, паведаміў сёння журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Юрыя Ушакова, прэзідэнт Расіі выразна заявіў, што па шэрагу эканамічных пытанняў Еўрасаюзу цяпер давядзецца дамаўляцца не з Расіяй, а з Еўразійскай эканамічнай камісіяй. «У сувязі з гэтым Уладзімірам Пуціным таксама было адзначана, што спробы санкцыйнага націску на аднаго з членаў Мытнага саюза — Беларусь — не могуць садзейнічаць наладжванню такога ўзаемадзеяння, паколькі будуць уносіць дысананс у работу, — падкрэсліў памочнік прэзідэнта Расіі. — Тым больш што ў рамках Мытнага саюза ва ўсіх трох краін роўныя правы».

Кіраўніцтва Еўрасаюза выказала гатоўнасць улічваць гэтыя новыя рэаліі, паведаміў Юрый Ушакоў.

Ён таксама расказаў, што на саміце расійскім бокам была дадзена вычарпальная інфармацыя аб развіцці інтэграцыйных працэсаў у фармаце «тройкі» Беларусі, Расіі і Казахстана, перспектывах фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза. Уладзімір Пуцін звярнуў увагу еўрапейскіх партнёраў на тое, што Расія ўжо дэлегавала шэраг паўнамоцтваў у эканамічнай сферы наднацыянальнаму органу Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?