Рух усіх відаў транспарту ў цэнтры Мінска будзе закрыты сёння вечарам і ў бліжэйшыя дні. Як паведамілі парталу Interfax.by ў Мінскай ДАІ, абмежаванні закрануць участак праспекта Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.
11, 13, 15, 18, 20, 25 і 26 чэрвеня з 22:00 да 24:00 тут пройдуць трэніроўкі роты ганаровай варты — салдаты рыхтуюцца да параду ў гонар Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, генеральныя трэніроўкі параду плануецца правесці на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава 28 і 30 чэрвеня. Як правіла, такія прагоны праводзяцца ноччу і збіраюць масу гледачоў.