Заўтра ў Беларусі чакаецца 18—26°С, месцамі дажджы
У асобных раёнах — моцныя.
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі ноччу дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём месцамі па краіне, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, з пераходам па паўночна-заходні 4–9 м/с, ноччу пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–16°С, на паўднёвым усходзе да +19°С, днём ад +18°С на поўначы да +26°С на паўднёвым усходзе.
У Мінску ноччу дождж, магчыма навальніца.
Заўтра днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с, ноччу пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12–14°С,
днём +20–22°С.
У наступныя двое сутак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. 13 чэрвеня вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–15°С, па поўдні да +17°С; днём +16–23°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.
14 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9–16°С, днём +17–24°С, па паўднёвым усходзе да +26°С.