Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апошняй справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Індэкс цэн на збожжавыя культуры знізіўся на 2,3 пункта — з 223,3 да 221 (-1%), у параўнанні з маем мінулага года цэны знізіліся на 15%.

Індэкс цэн на алей і жывёльныя тлушчы ўпаў за месяц на 6,8% — з 251 да 234 пунктаў. У параўнанні з маем мінулага года індэкс цэн знізіўся на 10%.

Цэны на мяса таксама знізіліся, хоць і нязначна. Індэкс цэн на гэты від прадукцыі ўпаў на 0,5% у параўнанні з красавіком і на столькі ж у параўнанні з мінулым годам. Цэны на мяса на працягу года ўжо знаходзяцца на высокіх узроўнях, і іх штомесячныя ваганні не перавышаюць 1%.

У справаздачы адзначаецца значнае зніжэнне цэн на малочную прадукцыю. За месяц яны на ўпалі на 12%, а ў гадавым вымярэнні — на 29%.

Цэны на цукар таксама падаюць. За месяц індэкс знізіўся на 9%, а ў параўнанні з маем мінулага года — на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?