12.06.2012 / 14:27

Юзабіліці па-глыбоцку даслаў чытач 10

Навіны там маюць незвычайны выгляд: назвы на расейскай мове, а тэкст — на беларускай.

«Веснік Глыбоччыны» — тыповае раённае выданне. Газета выходіць на беларускай мове. Мае свой сайт.

Навіны там маюць незвычайны выгляд: назвы на расейскай мове, а тэкст — на беларускай. Большай дурасці у Белнэце я пакуль не бачыў. Рэдакцыя каментуе гэта так: «А по поводу того, что на сайте материал на русском языке, можно сказать лишь то, что этот язык для интернета является понятным, это объясняет и наличие русскоязычных заголовков».

Аляксей

0
Пружанец / Адказаць
12.06.2012 / 14:39
Знайшлі чым здзівіць. Тады ўжо дадайце ў артыкул і спасылку на сайт пружанскай газеты "Раённыя будні" (у якую, дарэчы не ўзялі Паўла Севярынца). На сайце гэтай газеты (http://www.budni.by/) таксама ўсе загалоўкі навінаў на рускай мове, а артыкулы - на беларскай.
0
Адмін / Адказаць
12.06.2012 / 14:56
Я колісь адмініў сайт Бярэзінскай панарамы, і рабіў таксама, каб народ з пушкавых сістэм лепш заходзіў. Вядома, навіны пра надоі малака і ідэалогію пакідаў у арыгінале - усё адно аніхто гэта не чытаў :D
0
Кастусь Шыталь / Адказаць
12.06.2012 / 16:42
Такая самая рэдакцыйная палітыка і на сайтах "Пастаўскага краю", і "Браслаўскай звязды", і "Міёрскіх навінаў", і "Родных вытокаў" (Докшыцы). Адміны разлічваюць на тое, што праз загалоўкі па-расейску сайт будзе лепей бачны ў пошукавых сістэмах. Зрэшты, ва ўсіх гэтых сайтаў ёсць свая пастаянная аўдыторыя, якая, як паказвае статыстыка Акавіты, заходзіць праз набор адрасу/закладкі ці праз спасылкі ў сацыяльных сетках (апошняе найперш датычыць "Браслаўскай звязды"). Але ўсё роўна сотні карыстальнікаў з гэтага рэгіёна чытаюць Westki.info :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру