Там растлумачылі таксама, што 58,7 млн еўра — крэдыт найбуйнейшага ізраільскага банка Hapoalim, 9,5 млн — крэдыт «БПС-Ашчадбанка», астатняе — уласныя сродкі прадпрыемства.

Завяршыць узвядзенне комплексу плануецца ў ліпені 2014 года. Яго праектная магутнасць — 12 тыс. т мяса індычкі у год. На прадпрыемстве разлічваюць каля 9 тыс. т рэалізоўваць у Расію, астатнюю частку — па ўсіх абласцях Беларусі. Цяпер на прадпрыемстве вырабляюць 916 т мяса індычкі ў год.

Як паведамілі ў Саюзе птушкагадоўлі «Белптушкасаюз», у 2011 годзе ў рэспубліцы выраблена каля 400 тыс. т мяса птушкі, у тым ліку 1,5 тыс. т мяса індычкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?