Прэс-тур для літоўскіх журналістаў пройдзе ў Беларусі 11–13 чэрвеня, паведаміў кнамеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.

Сёння літоўскія журналісты, сярод якіх супрацоўнікі Першага балтыйскага канала, штотыднёвіка «Литовский курьер», Baltios TV, інфармацыйных агенцтваў BNS і ELTA, прыбываюць у Беларусь.

У ходзе прэс-тура яго ўдзельнікі наведаюць прамысловыя прадпрыемствы і аграсядзібы, Літоўскі цэнтр адукацыі, культуры і інфармацыі.
Адным з цэнтральных мерапрыемстваў 12 чэрвеня будзе экспертны круглы стол «Беларусь і Літва: сучасны стан і перспектывы супрацоўніцтва», які пройдзе ў Грамадскім прэс-цэнтры. У час круглага стала ўдзельнікі падвядуць вынікі першага беларуска-літоўскага форуму рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Маладзечне, абмяркуюць перспектывы развіцця адносін дзвюх краін у розных сферах. Асаблівую ўвагу журналісты ўдзеляць сучаснаму беларуска-літоўскаму супрацоўніцтву.

На 12–13 чэрвеня запланавана паездка ў Астравец, дзе будзе арганізавана экскурсія на будаўнічую пляцоўку АЭС.

Як адзначыў Уладзімір Матусевіч, работнікі сродкаў масавай інфармацыі Літвы змогуць атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія датычацца будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, ад кампетэнтных суразмоўцаў — прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі, дырэкцыі па будаўніцтву АЭС, Нацыянальнай акадэміі навук Беларуі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?