ААТ «ААБ Беларусбанк» з 11 чэрвеня знізіла для фізічных асоб працэнтныя стаўкі па новавыдаваемых крэдытах на агульных падставах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працэнтная стаўка зніжана з 30 да 25% гадавых, для шматдзетных сем’яў — з 21% да 20% гадавых, для грамадзян, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — са стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі + 8 працэнтных пунктаў (42%) да стаўкі рэфінансавання + 3 працэнтныя пункты (37%).

Аб намеры палепшыць умовы прадастаўлення крэдытаў на нерухомую маёмасць аб’явіў і яшчэ адзін буйнейшы беларускі банк — ААТ «Белаграпрамбанк».
З 18 чэрвеня акцыянернае таварыства зніжае стаўкі па новазаключаных крэдытных дагаворах з фізічнымі асобамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на фінансаванне будаўніцтва нерухомай маёмасці і набыццё жыллёвых аблігацый да 25% гадавых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?