Усім карысна ведаць, што іх чакае, калі ў дом з ператрусам прыходзяць супрацоўнікі Следчага камітэта Расіі.

Вось такім следчыя пакінулі пасля сябе кватэру Аляксея Навальнага, паведаміла ў сваім фэйсбуку Ганна Вядута, піша блогер Рустэм Адагамаў.

Кватэра Навальнага ў Маскве пасля ператрусу 11 чэрвеня 2012 г.

Кватэра маладафронтаўцаў у Мінску 26 красавіка 2012 г.

Нічога не нагадвае?

26 красавіка, перад Чарнобыльскім шляхам, на кватэру, якую здымаюць маладафронтаўцы ў Мінску, быў здзейснены налёт. У выніку знікла агітацыйная прадукцыя па антыалкагольнай кампаніі, асабістыя рэчы засталіся ляжаць раскіданымі на падлозе.

Адно адрозненне: Навальны быў у кватэры, а налёт на кватэру маладафронтаўцаў быў здзейснены ў адсутнасць гаспадароў.

Навальны пасля 13-гадзіннага ператрусу

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?