У камандзе калі ўжо не пачаўся, то вось-вось можа пачацца раздрай. У цэнтры канфлікту апынуўся, натуральна, Крышціяну Раналду.
Адразу пасля паразы ад немцаў у стартавай гульні турніру капітан кінуўся ў падтрыбуннае памяшканне, раздражнёна зрываючы павязку з рукі. Астатнія футбалісты разам з трэнерам адправіліся дзякаваць заўзятарам за падтрымку. Паўлу Бенту паспрабаваў спыніць Раналду, але той яго просьбу не пачуў.
У распранальні трэнер зрабіў Раналду строгую вымову і нарваўся на жорсткі адказ.

Як паведамляецца, у камандзе большасць гульцоў выступае супраць паводзінаў Раналду. Яго падтрымлівае толькі таварыш па "Рэалу" Пепе. "Правадыром" кааліцыі супраць Раналду з'яўляецца Нані. Па некаторай інфармацыі, за межамі поля форвард і яго спадкаемца у "МЮ" наогул не кантактуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?