Польская паліцыя высветліла імёны, адрасы і прафесіі шасцярых расіянаў, якія збілі сцюарда на стадыёне ва Ўроцлаве падчас матчу Еўра-2012 Расія - Чэхія (4:1), што прайшоў 8 чэрвеня.

Расійскіх заўзятараў вызначылі па выніках прагляду відэазапісу, зробленага падчас матчу.

Высветліць іх дадзеныя палякам дапамаглі расійскія спецслужбы.

Прагледзеўшы фотаматэрыялы, расійскія спецыялісты вылічылі заўзятара з татуіроўкай на плячы і вызначылі, што раней ён служыў у спэцназе.

Польская паліцыя разлічвае, што расейскія калегі дапамогуць ёй знайсці ўсіх удзельнікаў інцыдэнту.

Бойка ва Ўроцлаве пачалася пасля таго, як да чалавека, што кінуў фаер, падышлі паліцэйскія ў цывільнай вопратцы. Замест таго, каб адразу адвесці яго з трыбуны, яны ўступілі ў дыялог, які доўжыўся некалькі дзясяткаў секунд. За гэты час падышлі іншыя расійскія заўзятары, пасля чаго на дапамогу да паліцыянтаў паспяшаліся сцюарды. З гэтага моманту і пачынаецца вядомая бойка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?