Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік праекта «Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Віцебскай вобласці» Ульф Бэнгтсан.

Праект «Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Віцебскай вобласці» рэалізуецца сумесна са шведскім горадам Хальмстад з 2009 года і завяршаецца ў 2012 годзе. Шведскі ўрад выдзеліў на яго 130 тыс. еўра.

Сярод найважнейшых мэтаў праекта яго ўдзельнікі называюць паляпшэнне ўмоваў і якасці жыцця дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, садзейнічанне іх інтэграцыі ў грамадства, а таксама змена негатыўных стэрэатыпаў, якія склаліся ў дачыненні да інвалідаў. У рамках рэалізацыі праекта выдадзеныя даведачна-метадычныя рэкамендацыі і дапаможнікі, якія адлюстроўваюць перадавы вопыт шведскіх спецыялістаў. Праведзеныя сумесныя круглыя сталы, канферэнцыі па абмене вопытам і ведамі. Дзесяць спецыялістаў сацыяльнай службы Віцебскай вобласці стажыраваліся ў Хальмстадзе і вывучалі шведскую сістэму рэабілітацыі і адаптацыі людзей з асаблівасцямі развіцця.

На думку Ульфа Бэнгтсана, за час рэалізацыі праекта ў рэгіёне адбыліся пазітыўныя змены якасці жыцця маладых інвалідаў. Сталі відавочныя паляпшэнні ў дзейнасці па інтэграцыі людзей з асаблівасцямі развіцця. Пазначылася сістэмная праца, павысіўся прафесіяналізм работнікаў, палепшылася стаўленне да гэтай катэгорыі людзей у грамадстве. Больш цікавымі і разнастайнымі сталі формы працы з маладымі інвалідамі. Разам з тым нямала трэба будзе яшчэ зрабіць для іх сацыялізацыі.

Шведскія партнёры прабудуць у галіне чатыры дні. За гэты час яны пазнаёмяцца з дзейнасцю валанцёраў — студэнтаў факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржуніверсітэта, наведаюць сацыяльныя ўстановы ў Сенненскім ды Аршанскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?