12.06.2012 / 16:45

У лагеры пад Радашкавічамі патануў хлопчык +відэа 9

Адміністрацыя ўстановы не каментуе здарэнне.

У лагеры «Купалінка», што пад Радашкавічамі, 11 чэрвеня патануў хлопчык. Пра гэта «НН» паведаміла чытачка, чыя дачка адпачывае ў лагеры.

У «Купалінцы» пацвердзілі факт трагедыі, але пра акалічнасці гаварыць не сталі. Супрацоўніца лагера заявіла, што кіраўніцтва прадпрыемства, якому належыць лагер, забараніла даваць каментары на гэту тэму.

Лагер «Купалінка» належыць ААТ «Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі».

З пачатку 2012 года ў Беларусі патанулі 167 чалавек, з іх 15 непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА. Больш за ўсё трагедый на вадзе адбылося ў Віцебскай вобласці — загінулі 37 чалавек. У Мінскай вобласці патанула 28 чалавек, у Брэсцкай — 27, Магілёўскай — 25, Гомельскай — 22, Гродзенскай — 18 і ў Мінску — 10 чалавек.

Спосабы ратавання на вадзе

Першая дапамога пры ўтапленні

Відэа osvod.belarusinfo.by

СП

0
Ананімчык / Адказаць
12.06.2012 / 18:50
А Менск у Менскую вобласць не уваходзіць? У Менскай вобласці-37 У Віцебскай вобласці-37
0
БР / Адказаць
12.06.2012 / 19:27
@А Менск у Менскую вобласць не уваходзіць?@ Нет, Минск является отдельной административно-территориальной единицей
0
вадзік / Адказаць
12.06.2012 / 19:38
Хлапец быў выхаванцам дзіцячага дому. Збег паблындаць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру