Нацбанк разглядае пытанне пра больш жорсткі падыход да спажывецкага крэдытавання. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Я не прыхільнік спажывецкага крэдытнага буму, — сказала Надзея Ермакова. — Сёння наша насельніцтва не такое беднае. Эканоміка паступова расце, павялічваюцца аб’ёмы вытворчасці, экспарту, значыць, з напаўненнем бюджэту будуць узрастаць прыбыткі людзей, што само па сабе зніжае неабходнасць у спажывецкім крэдытаванні.

Раздача крэдытаў направа і налева залішне разаграе рынак, павялічвае ўнутраны попыт і стварае перадумовы для ўзмацнення інфляцыі і дэвальвацыі рубля. Таму Нацбанк зараз разглядае пытанне аб узмацненні жорсткасці падыходу да спажывецкага крэдытавання».

Што тычыцца кошту крэдытаў на будаўніцтва жылля, то тут, лічыць кіраўнік Нацбанка, стаўку трэба зніжаць, але ў разумных межах, таму што банкі не могуць працаваць у страту.

Дзяржаўныя банкі вызначыліся знізіць стаўку па жыллёвых няльготных крэдытах арыентоўна да 25% гадавых.
«У хуткім часе такое рашэнне будзе прынята, каб стымуляваць будаўніцтва жылля», — адзначыла Надзея Ермакова.
У 2012 годзе на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва плануецца вылучыць каля 7 трлн рублёў. З іх 6 трлн рублёў — з дзяржбюджэту, яшчэ 1 трлн — гэта зваротныя сродкі, атрыманыя за кошт пагашэння раней выдадзеных крэдытаў.
Банкі іх накіроўваюць на жыллёвае крэдытаванне. На наступны год прагназуецца лічба на ўзроўні бягучага года. Аднаўленне выдачы ільготных крэдытаў не падштурхне рост інфляцыі, паколькі гэта не эмісійныя грошы, а сродкі, атрыманыя ў выглядзе падаткаў і размешчаныя Мінфінам на дэпазіце ў Беларусбанку, растлумачыла яна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?