12 чэрвеня актывісты «Zмены» — маладзёжнага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» — правялі ў Мінску чарговую акцыю.
Гэтым разам іх саюзнікамі ў абароне правоў асуджаных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў выступілі сабакі. У людных месцах сталіцы пародзістыя сабакі «выступілі» з патрабаваннем свабоды палітзняволеным Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Змітру Дашкевічу, з пратэстам супраць «брудных» парламенцкіх выбараў.
***
Нагадаем, што год назад, 26 мая 2011 года, суд Ленінскага раёна сталіцы (суддзя Людміла Грачова, пракурор Антон Загароўскі) прызнаў Мікалая Статкевіча вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года і прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 года быў пераведзены ў магілёўскую турму № 4.
Прычынай стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі калоніі, згодна з якім асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».
Мікалай Статкевіч некалі разоў адмаўляўся пісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні