Гэтай сустрэчы чакалі як ніякай іншай на Еўра-2012. Каляфутбольная атмасфера не магла не ўплываць і на спартсменаў.
Палякі пачалі больш актыўна. Некалькі разоў толькі цуд і ногі Малафеева выратоўвалі расейцаў ад немінучых галоў.

Аднак у сярэдзіне першага тайма Расія надзейна перахапіла ініцыятыву, якая вылілася ў гол. Падачу са штрафнога Андрэя Аршавіна замкнуў Алан Дзагоеў. Асецін забіў трэці гол і стаў найлепшым бамбардзірам першынства.

Цікава, што ў другім тайме гэты самы Дзагоеў праявіў сябе са знакам мінус. Менавіта ягонае неасцярожнае абыходжанне з мячом прывяло да абрэзкі, якой скарыстаўся Якуб Блашчыкоўскі. Паўабаронца «Барусіі» шыкоўным ударам абвёў Малафеева.
Напыканцы матча палякі былі нават бліжэй да перамогі, чым расейцы, але ў завяршальнай стадыі ім не хапала дакладнасці і халоднай галавы — 1:1.

Цяпер становішча ў групе, А наступнае: Расія — 4 пункты, Чэхія — 3, Польшча — 2, Грэцыя — 1.

16 чэрвеня сустракаюцца: Расія — Грэцыя, Польшча — Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?