Іван на выхадзе з турмы пасля амаль месячнай адседкі.

Іван на выхадзе з турмы пасля амаль месячнай адседкі.

Івана Амельчанка пасля двайной адседкі на Акрэсціна расказаў пра акалічнасці затрымання і судоў.

«НН»: Для Вас гэта былі першыя суткі?

Іван Амельчанка: Не. Першы раз мяне пасадзілі на 15 сутак летась падчас маўклівых пратэстаў — апладзіраваў.

«НН»: Як праходзілі цяпер суды?

ІА: Мяне судзілі за «дробнае хуліганства». Другі раз,

як высветлілася, я лаяўся каля дома №136, але назву вуліцы не памятаю.

«НН»: Але з ізалятара пасля 15 сутак Вас так і не выпускалі?

ІА: Не. Я спусціўся ўніз да дзяжарнага ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Аксрэсціна, а мяне там ужо сустракалі. Яшчэ калі спускаўся, убачыў «уазік» з міліцыянтамі. Я нават за вароты не выйшаў.

«НН»: На судзе спарабавалі давесці абсурднасць сітуацыі?

ІА: У Маскоўскім РАУСе да мяне падышоў міліцыянт, які запытаўся, колькі я хачу адсядзець. І сказаў, калі не буду заягваць суд, то атрымаю 5 сутак. Я павёўся на яго словы, але віны не прызнаў. Хаця я не выклікаў «хуткую дапамогу», не заяўляў адводу суддзі, атрымаў жа 10 сутак.

«НН»: Былі гатовыя да арышту, калі самі пайшлі ў міліцыю?

ІА: Вядома. Як яны мяне не пасадзяць?! — у іх жа каманда, калі так зацята мяне шукалі. Я дома падрыхтаваў рэчы, каб мне іх адразу затым перадалі на Акрэсціна.

«НН»: Ці быў на судзе спецслужбіст з відэа?

ІА: Так.

«НН»: Крыўду выказваў?

ІА: Пакрыўджаны, не пакрыўджаны, я не ведаю. Я з ім не размаўляў. А рапарт правапарушэння ён напісаў толькі ў той дзень, калі я сам прыйшоў здавацца.

«НН»: У Вас была размова з намеснікам старшыні ГУУС Мінгарвыканкама Ігарам Яўсеевым. Пра што гаварылі?

ІА: Гэта было ў Ленінскім РУУСе ў дзень затрымання. Яму трэба было паказаць, што галоўны ён тут. Хвіліны дзве размаўлялі.

«НН»: Грамадскую актыўнасць не збіраецеся спыняць?

ІА: Буду працягваць.

Нельга спыняцца, калі цябе разок пасадзілі.

Я ж законаў не парушаю, на ражон не лезу. Не думаю, што за мной будзе і надта пільная ўвага. Бо я нават ні ў якой арганізацыі не бяру ўдзелу.

«Паляваць» на Івана Амельчанку пачалі пасля шэсця на 26 красавіка. Тады ён з самаробным плакатам «Мусорок» стаў побач з адным са службістаў у цывільным, якія навязліва здымалі на камеры ўдзельнікаў мірнага, санкцыянаванага шэсця. У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на плакаце на самай справе было напісана па-англійску «My Cop Ok», што мае на ўвазе пахвалу міліцыі. Суддзя Міхаіл Хома пад увагу тлумачэнне маладога чалавека не прыняў. Івана асудзілі на 15 сутак, а пасля яшчэ на 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?