Выцінанкі на вуліцах Мінска

Выцінанкі на вуліцах Мінска

"Слухай бацьку". Анатоль Ярмоленка.

"Слухай бацьку". Анатоль Ярмоленка.

Аляксандр Саладуха.

Аляксандр Саладуха.

Героі Беларусі на мінскіх сценах.

Героі Беларусі на мінскіх сценах.

Ён просіць не фатаграфаваць свой твар — у беларускіх умовах графіці могуць падвесці пад артыкул «псаванне маёмасці». Фота: Сяргей Гудзілін

Ён просіць не фатаграфаваць свой твар — у беларускіх умовах графіці могуць падвесці пад артыкул «псаванне маёмасці». Фота: Сяргей Гудзілін

Афішная тумба ў Мінску. А на ёй — налепка з Ярмоленкам і надпісам «Слухай бацьку!» Гэта што, такая рэклама? Бачу, побач шансанье Віктар Каліна і надпіс «За пацаноў!» Э, не, гэта не «За Беларусь».
Гэта некага дастала непатрабавальная поп-музыка, што апанавала беларускую эстраду. І гэты мастак дзейнічае супраць «абоймы» яе ж зброяй: іх твары, іх выразы. Лёгкі абсурд гэтай творчасці становіцца выяўным, калі яе вырываюць з кантэксту.
Трапляюцца прынты гордага сабой Аляксандра Саладухі (подпіс — «Здравствуй, чужая мілая») і Паплаўская з Ціхановічам на мяжы цэнзурнасці.

Мастак-графіціст хаваецца пад псеўданімам Dream. Ён просіць не фатаграфаваць свой твар — у беларускіх умовах графіці могуць падвесці пад артыкул «псаванне маёмасці». «Гэта антыподы серыі „Героі Беларусі“, — расказвае ён. — Я іх стварыў літаральна за вечар. Вырашыў зрабіць іх у стылі Шэпарда Фэйры — мастака, які перад выбарамі ў ЗША стварыў партрэт Барака Абамы».

Працы Dream’а бачылі многія. Напрыклад, стэнсілы з выявамі Барбары Радзівіл, Ігната Дамейкі, гетмана Хадкевіча, радкі з класічных вершаў на мінскіх сценах — яго работа.

«У мяне была ідэя — ствараць партрэты выбітных беларусаў на вуліцах, якія носяць іх імёны — расказвае мастак. — Але гэтыя партрэты зафарбоўваюць…» Дурасць, дарэчы. Гэта жывая народная творчасць, дый аздабляе асяроддзе.

Dream штампаваў на сценах і вершы беларускіх класікаў: ад Купалы да Някляева. «Паўстаньце, рабскія натуры!» і гэтак далей. Праўда, «жывуць» такія творы нядоўга, сістэма баіцца слова: «З 20–30 вершаў і болей чым 30 „Славутых сыноў…“ выжылі дзесяць працаў».

Цяпер Dream захоплены новым праектам: ён спрабуе перанесці на гарадскія сцены тэхніку выцінанкі. «Мы перанеслі на сцяну твор майстрыхі выцінанак — цікава выглядае», — кажа Dream.

Падзяліўся мастак і гарачымі навінамі стрыт-арту. «Размаляваная электрычка — гэта не беларусы зрабілі,
— згадаў ён нядаўні выпадак у Мінску, калі ўначы на вагоне з’явіўся агромністы надпіс Bunt. — Прыехала група расійскіх мастакоў».
Сёння, каб мастацтва прыцягвала, трэба ломка шаблону і хуткасць рэакцыі на зменлівы свет:
«Ніхто не глядзіць на плакаты, якія заклікаюць захоўваць чысціню — а мы робім альтэрнатыўныя трафарэты, што называецца, «па жэсці», — кажа Дрым.

***

Конкурс «Унікальная Беларусь. Новы стыль»

Ладзіць Street-art супольнасць Signal. Да ўдзелу запрашаюцца вулічныя мастакі і звычайныя грамадзяне з ідэямі. «У працах трэба адлюстраваць тое, што можа вылучыць Беларусь у сучасным глабалізаваным свеце, паказаць тую Беларусь, у якой хацелі б жыць вы і вашыя сябры. Пажадана (але не абавязкова), каб працы і ідэі былі звязаныя з гісторыяй, культурай, традыцыямі Беларусі», — пішуць арганізатары.

Кантакты: [email protected], signalmag, signal_magazine.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?