З-закатастрофы штурмавіка Су-25 у Навагрудскім раёне загадам міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ўведзена забарона на палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл,
паведамілі ў камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

Забарона на палёты будзе дзейнічаць да заканчэння работы камісіі, якая займаецца расследаваннем прычын катастрофы штурмавіка, сказаў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым ён адзначыў, што размовы аб адмене паветранай складаючай ваеннага парада ў гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня не ідзе і ваенная авіяцыя будзе на ім прадстаўленая.

Су-25116-й штурмавой авіяцыйнай базы разбіўся 12 чэрвеня. Крушэнне адбылося пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона. Загінуў пілот — начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі авіябазы ваенны лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 1975 года нараджэння.

«Падчас палёту адпрацоўваліся тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны. — Пасля выканання задання каля 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне.

Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаванне. Лётчык здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна. Падзенне самалёта адбылося за два кіламетры на поўнач названага населенага пункта».

У Мінабароны створана камісія для высвятлення прычын здарэння. Расследаванне гібелі самалёта даручана галоўнаму следчаму ўпраўленню Следчага камітэта. Распачата справа па ч. 1 арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?