У найбліжэйшыя дні па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя
Прагноз надвор'я на 14--16 чэрвеня.
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–15°С, максімальная днём плюс 16–22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 25°С.
У Мінску 14 чэрвеня таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, днём магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–11°С,
максімальная днём плюс 19–21°С.
15 чэрвеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы.
Вецер заходні,
паўночна-заходні 4–9
м/с, пры навальніцах парывы да 14
м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, максімальная днём плюс 14–20°С, па паўднёвым усходзе плюс 21–25°С.
16 чэрвеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С, па ўсходзе да плюс 15°С, максімальная днём ад плюс 18°С па паўночным усходзе да плюс 25°С па паўднёвым захадзе краіны.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ