У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска судзяць затрыманых учора ў часе сьвяткаваньня Дня Волі Ганну Латышаву, Алену Залескую, Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленку. Іх вінавацяць паводле Адміністрацыйнага артыкулу «Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Максымальнае пакараньне да 30 базавых велічыняў (930 тысячаў рублёў) альбо адміністрацыйнае парканьне.

Супраць затрыманых сьведчыць намесьнік начальніка раённай міліцыі ў справах грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі.

Яшчэ двое ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – Барыс Хамайда і Алесь Пазьняк – чакаюць пачатку асобнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?