Прэзідэнт Федэрацыі футбола Украіны Грыгорый Суркіс распавёў пра сваё стаўленне да таго, што зборная Расіі выступае ў польскай частцы Еўра-2012.
«Магчыма, нейкую колькасць расійскіх заўзятараў мы згубілі. Але затое набылі спакой.
Мне шкада, што некаторыя расійскія заўзятары азмрочылі свята, які ім падарылі гульцы зборнай. Яны зладзілі пабоішча са сцюардам, і цяпер інцыдэнт разглядаюць дысцыплінарныя органы УЕФА. А паліцыя шукае тых, хто ініцыяваў бойку, па відэа.
Так ці магу я як прэзідэнт ФФУ жадаць, каб тое, што адбываецца ў Польшчы, перанеслася на тэрыторыю Украіны?» -- прыводзіць словы Суркіса «Советский спорт».