Паляк выкінуў тэлевізар пасля гола, забітага расіянамі
Анекдатычны выпадак адбыўся ў польскім Саснаўцы.
46-гадовы заўзятар, як піша gazeta.pl, вельмі перажываў падчас аўторкавага матчу паміж Польшчай і Расіяй. Яшчэ перад матчам ён выходзіў на свой гаўбец на трэцім паверсе і спяваў песні ў гонар польскай каманды. А калі расіяне забілі гол, разлютаваны заўзятар выкінуў свой тэлевізар у акно.
На шчасце, знізу нікога не было.
Суседзі выклікалі да заўзятара паліцыю. Агляд паказаў, што ў яго крыві было 3 праміле алкаголю.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ