Пакуль нацыянальныя касмічныя агенцтвы пералічваюць свае бюджэты і скарачаюць праз недастатковае фінансаванне многія праграмы,

за рэалізацыю даўняй мары чалавецтва заваяваць Марс узялася ініцыятыўная група, якая аб’яднала еўрапейскіх прадпрымальнікаў і навукоўцаў.
Яна абвясціла пра запуск праекта MarsOne.
Праект падтрымалі найбуйнейшыя прыватныя кампаніі аэракасмічнай галіны, у тым ліку SpaceX, што нядаўна запусціла першы прыватны касмічны карабель да Міжнароднай касмічнай станцыі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 1999 год Герард Хофт — квантавы тэарэтык, вядомы таксама як адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі «галаграфічнага Сусвету» — назваў праект «смелай і ўзрушальнай ініцыятывай людзей, надзеленых уяўленнем і прадбачаннем» і пагадзіўся быць грамадскім паслом MarsOne.

Згодна з ужо распрацаванай «дарожнай картай» марсіянская калонія будзе рэгулярна пашырацца, папаўняючыся чатырма новымі пасяленцамі кожныя два гады. Праект не прадугледжвае вяртання каланістаў на Зямлю, хоць у будучыні — з ростам калоніі і ўдасканаленнем тэхналогій — магчымасць чартарнага злучэння з матчынай планетай не выключаецца.

Кошт першай стадыі праекта — пабудовы і засялення першай марсіянскай калоніі — група ацэньвае ў 6 млрд даляраў.

Арганізатары лічаць, што ідэя каланізацыя Марса даўно наспела, але яе грамадскі і эканамічны патэнцыял не выкарыстоўваецца, хоць грамадскі рэзананс такога пачынання будзе велізарным.

«Каго можа пакінуць абыякавым каланізацыя іншай планеты? Хто адмовіцца назіраць, абмяркоўваць ці ўдзельнічаць у самым грандыёзным прадпрыемстве чалавецтва?»
— пытаецца адзін з заснавальнікаў MarsOne Бас Лансдорп — нідэрландскі стваральнік стартапу па распрацоўцы ветрагенератараў Ampyx Power. «Увесь свет, стаіўшы дыханне, будзе сачыць за яго ажыццяўленнем, пачынаючы з адбору першых каланістаў і заканчваючы іх жыццём у першым марсіянскім паселішчы», упэўнены Лансдорп, з чыёй пазіцыяй, як і іншых удзельнікаў ініцыятыўнай групы, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце праекта.

Медыйны складнік сапраўды будзе граць вялікую ролю ў MarsOne: не толькі адбор і трэніроўка каланістаў, але і ўсе наступныя стадыі праекта, уключаючы жыццё ў калоніі, будуць транслявацца на Зямлю ў рэальным часе.

З гэтай мэтай на сонечнае і арэасінхронную арбіту (аналаг геасінхроннай) мяркуецца запусціць 2 спадарожнікі-рэтранслятары, якія забяспечваюць кругласутачную перадачу дадзеных (за выключэннем аднаго рэдкага «сляпога» акна працягласцю ў 2 гадзіны, калі Сонца будзе знаходзіцца паміж Зямлёй і Марсам, а Марс — паміж арэастацыянарным і іншым спадарожнікам). За іх распрацоўку і вытворчасць будзе адказваць брытанская кампанія Surrey Satellite Technology, якая мае вопыт у распрацоўцы тэлекамунікацыйных спадарожнікаў.

Арганізатары падкрэсліваюць, што для MarsOne не спатрэбіцца распрацоўваць ніякіх прынцыпова новых тэхналогій, бо сучаснага ўзроўню развіцця касманаўтыкі і сістэм аўтаномнага жыццезабяспечання цалкам дастаткова для пабудовы і падтрымкі першай заселенай калоніі на іншай планеце.

Паспрачацца з гэтым складана, хоць адно вузкае месца ў праекце ўсё ж ёсць: калі праблему абароны ад касмічнай радыяцыі падчас сямімесячнага палёту да Марса яшчэ можна вырашыць з дапамогай капсулы-схованкі, то як марсіянскія першапасяленцы будуць абараняцца ад павышанага ўзроўню касмічнай радыяцыі на Марсе, пазбаўленым шчыльнай атмасферы і магнітнага поля, пакуль няясна.

Таму першым каланістам, якія збіраюцца жыць на Марсе доўга (практычна ўсё астатняе жыццё) давядзецца альбо засыпаць жылыя модулі марсіянскім грунтам, альбо абкладваць іх блокамі замерзлай вуглекіслаты і вадзянога лёду (вада, дакладней вадарод, таксама мае добрыя ахоўныя ўласцівасці). У гэтым выпадку для

паселішча неабходна загадзя выбраць месца, дзе ёсць паклады падпаверхневага лёду, які будзе забяспечваць каланістаў вадой, кіслародам і вуглякіслым газам, неабходным для вырошчвання раслін.

Зразумела, што першай перашкодай, з якім сутыкнецца MarsOne, — гэта стартавае фінансаванне.

Атрымаць пачатковае ўстойлівае фінансаванне, пераканаўшы патэнцыйных стартавых інвестараў укласці грошы ў каланізацыю Марса, будзе складана, але гэта, лічаць аўтары, толькі пытанне часу.
Згода быць падрадчыкамі MarsOne ужо атрыманая ад найбуйнейшых прыватных аэракасмічных кампаній.

Ключавыя элементы экспедыцыі — ракетаносьбіт Falcon 9, які выведзе на нізкую зямную арбіту модулі для зборкі касмічнага карабля, у якім каланісты паляцяць да Марса, а таксама яго рухальную ўстаноўку і спускавы марсіянскі модуль (павялічаная версія карабля Dragon, нядаўна паспяхова выведзенага на арбіту і прыстыкаванага да МКС) -будуць распрацаваныя кампаніяй SpaceX. Кампанія Thales Alenia Space, што пабудавала некалькі секцый МКС, гатовая сканструяваць транспартны жылы модуль, у якім будуць жыць астранаўты падчас пералёту да Марса.

Вядомы

аргумент скептыкаў, што «палёт да Марса магчымы, але непатрэбны», а першым марсіянскія каланістам проста не будзе чым заняцца ў камяністай пустыні, ініцыятары праекта лічаць вельмі слабым.

На іх думку, першае

паселішча на Марсе стане эпахальнай і абсалютна беспрэцэдэнтнай падзеяй, сапраўдным цывілізацыйным рыўком, псіхалагічныя, маральныя і філасофскія аспекты якога (не кажучы ўжо пра тэхналагічныя) толькі трэба асэнсаваць, а звычайныя скепсіс і апеляцыя да здаровага сэнсу напярэдадні новага франтыра проста перастаюць працаваць — дастаткова ўспомніць гісторыю ўсіх першапраходцаў.

Незалежна ад таго, як ацэньваць MarsOne, гэты праект сведчыць, што і ўнутры касмічнай галіны, і сярод звычайных людзей, склалася ўстойлівая група энтузіястаў і лабістаў, якія лічаць марсіянскую экспедыцыю неабходнай, а іх апаненты ўжо не ў стане прапанаваць раўназначнай альтэрнатывы, што захапляе ўяўленне гэтак жа моцна, як палёт на Марс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?