У 2006 г. найлепшай кнігаю, на думку Глёбуса, стаў «Беларускі эратычны фальклор». Атрымліваецца, што трэба было даваць прэмію беларускаму народу. А паколькі паводле апытаньняў «Нашае Нівы» сама варты званьня «народнага пісьменніка» Уладзімер Арлоў, то «Залатую літару 2006» атрымаў за народ ён. Пагатоў, як тлумачыць сам Глёбус, леташнюю кнігу вершаў Арлова «Паром празь Ля‑Манш», ён прачытаў з прыемнасьцю. Такім чынам адной прэміяй былі ўганараваныя і беларускі народ і Уладзімер Арлоў, як беларускі паэт.

Цырымонія ўручэньня 111 эўра (такі памер прэміі «Залатая літара») мелася адбыцца ў кавярні «Стары Менск». На жаль, кавярня тая, была зачыненая з нагоды маніфэстацыі на Дзень Волі. Пасьля кароткай цырымоніі ўручэньня ў вузкім коле, пісьменьнікі зь сябрамі далучыліся да калёны дэманстрантаў. А кавярні, крамы й «Макдоналдз», што месьцяцца на галоўным праспекце сталіцы, засталіся без нядзельнага прыбытку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?