Тэрміэрміны ўводу энергаблокаў беларускай АЭС могуць змяніцца. Згодна з праектам генеральнага кантракта, увод першага энергаблока плануецца на 2018 год, другога — на
«У працэсе падрыхтоўкі генеральнага кантракта мы выйшлі на такія тэрміны», — сказаў ён.
Раней планавалася, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі — у2018-м .
Сяргей Галанчук дадаў, што цяпер выконваецца працэдура ўзгаднення праекта генкантракта ўнутры дзяржаў. «Як толькі гэта будзе зроблена, мы будзем гатовы падпісваць гэты дакумент, — адзначыў ён. — Мы імкнёмся да таго, каб у самы бліжэйшы час падпісаць генеральны кантракт».
Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2×1200) МВт і будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект
11 кастрычніка 2011 года было падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі, якое па сутнасці з’яўляецца рамачным і імператыўна вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.