92% месячнай нормы ападкаў выпала днём 13 чэрвеня ў Стоўбцах (Мінская вобласць), паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Колькасць ападкаў склала 69 мм, або 69 літраў вады на квадатны метр тэрыторыі. Чэрвеньская норма складае 75 мм.
Другое месца занялі Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з 33 мм ападкаў (38% месячнай нормы), трэцяе — Драгічын (Брэсцкая вобласць) з 32 мм (44%), чацвёртае — Мінск з 25 мм (30%).
«У той час як паўночныя і цэнтральныя раёны пры тэмпературы 13–15 градусаў залівалі дажджы,
на паўднёвым усходзе паветра прагрэлася да 20–26 градусаў, зафіксаваны навальніцы», — зазначылі ў гідраметэацэнтры.
Найбольшыя парывы ветру зарэгістраваныя ў Стоўбцах і Гомелі — 20
Прычынай непагадзі сталі атмасферныя франты цыклона. Тэмпературы ў яго цёплым і халодным сектарах адрозніваліся на 15–20 градусаў (ва Украіне паветра прагравалася да 33 градусаў).
У найбліжэйшыя суткі зноў чакаюцца дажджы, але іх інтэнсіўнасць і працягласць павінны зменшыцца.