Сэрвіс IP-тэлефаніі Skype будзе паказваць карыстальнікам рэкламныя аб’явы падчас размовы.

Рэклама будзе адлюстроўвацца ў акне размовы падчас галасавога выкліку без ужывання відэасувязі.
Яе ўбачаць толькі карыстальнікі Windows, у якіх адсутнічаюць сродкі на рахунку Skype і няма актыўных падпісак на паслугі тэлефаніі.

Паведамляецца, што аб’явы не паўплываюць на якасць сувязі. Рэклама будзе бязгучнай. Прадаваць яе Skype плануе ў 55 краінах.

Сервіс пакідае за сабой права паказваць карыстальнікам таргеціраваную рэкламу, абапіраючыся на звесткі пра пол, узрост і месца жыхарства з профілю. Пры жаданні карыстальнік зможа закрыць доступ да гэтых дадзеных у меню наладак.

Мяркуючы па апублікаваных у блогу Skype скрыншотах, пад аб’явамі будзе размяшчацца кнопка «Закрыць рэкламу».

Пра тое, што Skype будзе адлюстроўваць рэкламу падчас званкоў, стала вядома ў верасні 2011 года. Функцыя згадвалася ў апісанні Skype 5/6 для Windows. Рэкламныя аб’явы на галоўным экране Skype з’явіліся ў сакавіку 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?