Нацбанк апублікаваў статыстычныя дадзеныя, датычныя стану дэпазітаў у беларускіх банках. У маі прырост рублёвых дэпазітаў склаў 711,3 мільярда рублёў, або ўсяго 3,8%. Гэта толькі крыху перакрывае сярэднюю працэнтную стаўку па ўкладах у месячным вылічэнні. Прырост дэпазітаў фактычна можна лічыць налічанымі працэнтамі па ўкладах.

Для параўнання, прырост рублёвых дэпазітаў у красавіку склаў 1,24 трыльёна рублёў або 7,1%, у сакавіку — 890,7 мільярда рублёў або 5,3%, у лютым — 2 трыльёна рублёў або 13,7%.

Сітуацыя з валютнымі укладамі яшчэ больш дэманструе негатыўную тэндэнцыю. Так па дадзеных Нацбанка, за май валютныя ўклады выраслі на $29,1 мільёна або 0,6%, што не перакрывае сярэднюю працэнтную стаўку па валютных укладах.

Нагадаем, што валютныя ўклады насельніцтва выраслі на $95,5 мільёна (2,0%) за красавік, на $173,8 мільёна (3,7%) за сакавік, на $208,3 мільёна (4,7%) за люты і на $259,9 мільёна (6,2%) у студзені.

Па стане на 1 чэрвеня 2012 аб’ём рублёвых укладаў насельніцтва склаў 19,5 трыльёна рублёў, а дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце дасягнулі $4,98 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?