Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 14 чэрвеня сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран па парламенцкіх пытаннях Латфалой Фарунзадэ Дэхкардзі.

У ходзе перагавораў бакі канстатавалі традыцыйныя дружалюбныя сувязі, якія ўстанавіліся паміж Беларуссю і Іранам, абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне.

Латфала Фарунзадэ Дэхкардзі ў якасці спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Ірана перадаў запрашэнне Махмуда Ахмадзінежада ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыняць удзел у саміце Руху недалучэння, які адбудзецца ў канцы жніўня гэтага года ў Тэгеране.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?