14.06.2012 / 16:48

У Мінску з'явіцца новая каталіцкая капліца 2

Урачыстасць асвячэння капліцы Маці Божай Шкаплернай (парафія Божага Цела) адбудзецца 3 ліпеня і распачнецца літургіяй, а 15-й гадзіне.

Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Капліца знаходзіцца па вул. Герасіменкі, 8 (каля г/к «Алмаз»).

Парафія Божага Цела была зарэгістравана 18 студзеня 2007 г. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа № 74.

0
Януш / Адказаць
14.06.2012 / 16:53
Выдатна!
0
Макс / Адказаць
14.06.2012 / 20:30
"Дагэтуль у Заводскім раёне сталіцы не было ніводнага культавага месца малітвы хрысціянаў"... А грэка-каталікі на Арджанікідзе не лічацца? А пратэстанты на Райніса і Васняцова - не хрысціяне? Наша Ніва, што з вамі робіцца.... Вас жа ніхто не гоніць, у патыліцу не дыхае... Рэд. Дзякуй, выправілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру