14.06.2012 / 17:25

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы пафарбуюць у колер палаца Радзівілаў - фотафакт 2

Пачатак рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Нясвіжскага касцёла быў дадзены ў 2010 годзе, аднак плён гэтай работы стаў бачны толькі некалькі тыдняў таму, калі з купала касцёла дэмантавалі рыштаванні. На новым медным купале з’явіўся рэканструяваны крыж (крыж, які помніць Мікалая Крыштафа Сіротку, было вырашана размясціць у касцёле), а верхняя частка фасада пафарбавана ў бежава-срэбныя колеры. Аднаўленнем касцёла Божага Цела займаецца навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя» на чале з Сяргеем Друшчыцам.

Касцёл Божага Цела — гэта адзіны помнік сакральнай архітэктуры ў Беларусі, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА і другі ў свеце храм, пабудаваны ў стылі барока. Ён быў ўзведзены ўсяго за шэсць год (1587—1593 гг.), а прататыпам храма была галоўная царква езуітаў Іль Джэзу ў Рыме.

0
Ян / Адказаць
15.06.2012 / 00:55
У Спіс сусветнай спадчыны ўнесены "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў". Не блытайце.
0
Renessaince / Адказаць
15.06.2012 / 07:45
Ого, сапраўды ў сьпісе сусьветнай спадчыны разам зь Нясьвіскім палацам. Цікава, ня ведаў, што ўключае панятак «архітэктурны, рэзыдэнцыйны і культурны комплекс Радзівілаў».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру