14.06.2012 / 18:51

Бог любіць Тройцу 4

Аднойчы стаю ў чарзе ў нейкай кулінарыі. Маленькі хлопчык просіць маці купіць яму бутэрброд, тая кажа: «Два купім» (напэўна, яму і сабе). Пасля чаго малы з павышанай інтанацыяй вымавіў: «Маці, бяры тры! Бог любіць Тройцу!»

Вельмі радуе тое, што нейкія рэлігійныя вытокі маюць пачатак у дзецях нават у гэты час, калі наша эпоха задыхаецца ад злобы. Як пісаў Казімір Камейша: «Сумленнасці трэба вучыцца ў маленькіх дзяцей, пакуль яны не навучыліся ад нас несумленнасці».

Ёсць з каго браць прыклад.

даслала чытачка Дар’я Спевак

0
Ranger / Адказаць
14.06.2012 / 19:04
Насам рэч сьвет малых дзяцей вельмі жорсткі. Хрысьціянскую мараль яны ўспрымаюць у больш дарослы час.
0
Бурбулятар / Адказаць
14.06.2012 / 19:06
На жаль, гэта звычайны напаўзэкаўскі саўковы фальклор. Цалкам гэта так: - Бог любит Троицу! - Бог не дурак: любит пятак! - Бог не японец: любит червонец! Кажуць гэта, калі паднукваюць кагосьці да шэрагу аднатыповых дзеяньняў ці штосьці цыганяць (як малы ў сваёй маткі ў Вашым прыкладзе)
0
Ranger / Адказаць
14.06.2012 / 19:37
У нас гэта гучала так: - А трэба ж у пару! - А бог тройцу любіць! - А ў хаце ж чатыры вуглы! і г.д.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру