Чытаю гутарку Аляксея Знаткевіча з гарадзенскім праваслаўным святаром Мікалаем Гайдуком, якога ўлады вінавацяць за адмову прайсці дактыласкапію.

Пікантанасць справе надае тое, што аб неабходнасці прайсці дактыласкапію ніхто з прадстаўнікоў улады з айцом Мікалаем не гутарыў, а сам святар не бачыў міліцыянта, які не чуўшы і не бачыўшы яго, напісаў, як гэта заведзена ў Беларусі, хлуслівы пратакол на бацюшку. Дадатковая пікантнасць дадаецца тым, што, мяркуючы ім імені і прозвішчу, міліцыянт — аўтар ілжывага пратаколу на праваслаўнага святара — каталік і, не выключана, паляк. Як відаць, кепскі каталік. І палякі, калі міліцыянт пішацца палякам, павінны за яго чырванець.

Гутарка з айцом Мікалаем вартая таго, каб яе растыражавалі нашы недзяржаўныя СМІ. Асаблівае захапленне ў мяне выклікалі два апошнія абзацы. Цытую:

«Знаткевіч: На нашым радыё рэгулярна гучаць рэпартажы, дзе людзі сьцьвярджаюць, што іх судзяць, напрыклад, за брыдкаслоўе, хоць яны не лаяліся і не брыдкасловілі… Вы давяраеце судовай сыстэме?

а. Мікалай: Ну, а ці давяраў судовай сыстэме Хрыстос? А апосталы давяралі? А навамучанікі давяралі судовай сыстэме? Вось Вам і адказ…»

Дзякуй, бацюшка! Лепшага адказу і не прыдумаеш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?