14.06.2012 / 19:34

ЗША прадоўжылі яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў 1

У спісе дзесяцёра - Лукашэнка з сынам, Ярмошына, Зімоўскі, Пяткевіч і іншыя.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам. Адпаведнае паведамленне за подпісам Абамы размешчана на афіцыйным сайце Белага дома.

«У 2011 годзе ўрад Беларусі прадоўжыў націск на палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, — адзначае Абама. —

Улады самавольна арыштавалі, затрымалі і пасадзілі ў турму грамадзян толькі за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях, як мінімум аднаго праваабаронца адправілі ў турму па сфабрыкаваных абвінавачаннях, а незалежным СМІ перашкаджалі ў распаўсюджванні інфармацыі і матэрыялаў».

Прэзідэнт ЗША падкрэслівае, што падобныя дзеянні беларускага ўрада паказваюць, што «быў зроблены крок назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і павагі правоў чалавека».

«Дзеянні і палітыка пэўных беларускіх чыноўнікаў і іншых людзей, скіраваныя на забарону развіцця дэмакратычных працэсаў у Беларусі, на парушэнні правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, і ўцягнутасць у карупцыю, працягваюць заставацца надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША», — адзначае Абама, падкрэсліўшы, што па гэтых прычынах вымушаны прадоўжыць санкцыі.

Нагадаем,

у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асобных даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХРа), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр унутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта).
Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі.

0
ОАЦ-ППРБ / Адказаць
14.06.2012 / 20:38
В том списке - "Иных уж нет, а те далече". Но для Истории и сегодняшнего дня список актуален. И назидателен для потенциальных холуев!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру