Венесуэла стала сусветным лідарам па запасах нафты, абагнаўшы Саудаўскую Аравію. Аб гэтым гаворыцца ў штогадовым «Статыстычным аглядзе сусветнай энергетыкі» (Statistical Review of World Energy), падрыхтаваным нафтагазавай кампаніяй BP.

Паводле даных ВР, на канец 2011 года даказаныя запасы нафты ў Венесуэле склалі 296,5 млрд. барэляў, або амаль 18% агульнасусветных запасаў. Запасы нафты ў Саудаўскай Аравіі ў канцы мінулага года знаходзіліся на адзнацы 265,4 млрд. барэляў (16%).

На трэцім месцы ў свеце па даказаных нафтавых запасах знаходзіцца Канада са 175,2 млрд. барэляў (11%).

Расія, па падліках ВР, мае запасы ў 88,2 млрд. барэляў (5,3%).

Сусветныя запасы нафты павялічыліся па выніках 2011 года на 1,9 працэнта да 1,65 трлн. барэляў з перагледжаных 1,62 трлн. барэляў у 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0