«Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў сваёй рэзідэнцыі ў Мінску, прымае чыноўнікаў з дакладамі, працуе з дакументамі. Усё ў звычайным рэжыме», — паведаміў БелаПАН кіраўнік прэсавай службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Апошнімі днямі ў інтэрнеце з’явіліся чуткі аб тым, што Аляксандр Лукашэнка даўно не з’яўляецца на публіцы з‑за праблем са здароўем. Апошні раз прэзідэнта паказвалі па тэлебачанні 10 сакавіка, калі ён адкрываў гарналыжны комплекс у Чырвонай Паляне (Расія).

«Чуткі ў гэтай сітуацыі — зразумелая і натуральная рэч, абсалютна натуральны працэс. Варта толькі некалькі дзён кіраўніку дзяржавы не з’яўляцца на экранах, як тут жа пачынаюцца ўсялякага кшталту домыслы», — сказаў П.Лёгкі.

Ён таксама не пацвердзіў інфармацыю, распаўсюджаную шэрагам СМІ са спасылкай на МЗС В’етнама, аб тым, што візіт А.Лукашэнкі ў гэтую краіну 25‑27 сакавіка быў адменены па просьбе беларускага боку. «Візіт быў запланаваны, але на гэты момант у мяне няма інфармацыі аб канкрэтных тэрмінах візіту», — сказаў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?