15.06.2012 / 14:18

Тры расійскія ведамствы будуць аналізаваць рээкспарт нафтапрадуктаў Беларуссю 10

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.

Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч, які курыруе ва ўрадзе пытанні ПЭК, даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі ў трэція краіны. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіць бізнес-форум «Адзіная эканамічная прастора: Новыя магчымасці прамысловага развіцця».

Паводле яго слоў, 13 чэрвеня Дварковіч правёў нараду, паводле вынікаў якой Міністэрству прамысловасці сумесна з Мінэканамразвіцця і Мінэнерга даручана прааналізаваць сітуацыю з пастаўкамі нафтапрадуктаў з Беларусі.

«Мы маем ускосныя звесткі наконт павелічэння аб’ёмаў экспарту менавіта растваральнікаў, таму для таго, каб гэта было пацверджана, трэба праводзіць працу больш пільна», — цытуе Новака РІА Новости.

Трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі Беларусь у абмен на бяспошлінную нафту і нафтапрадукты абавязана пералічваць у расійскі бюджэт пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюза.
Летась Расіі ў выглядзе нафтавых пошлін было пералічана больш як 3 млрд. долараў. Аднак пры экспарце разбавіцеляў і растваральнікаў уся выручка застаецца ў Беларусі, пошліны ў бюджэт РФ беларускі бок не плаціць.

6 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол РФ Аляксандр Сурыкаў заявіў: расійскі бок звярнуў увагу на тое, што імпарт расійскіх нафтапрадуктаў Беларуссю апошнімі гадамі значна вырас, у тым ліку ў 2012 годзе — у чатыры разы.

Каментуючы інфармацыю аб тым, што Беларусь займаецца рээкспартам расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў з мэтай пазбегнуць выплаты экспартнай пошліны ў расійскі бюджэт, Сурыкаў сказаў: «Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чым трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюза з’явіліся растваральнікі і разбавіцелі, якія не абкладаюцца пошлінамі. Летась іх было два мільёны тон».

Паводле слоў Сурыкава, гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя эканамічныя структуры ў РФ. «Напэўна яно будзе абмяркоўвацца з беларускім бокам, каб не было парушэнняў з рээкспартам. Рээкспартаваць можна, але, калі ласка, заплаціце пошліну», — падкрэсліў пасол.

14 чэрвеня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі заявіў журналістам, што ўсе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі адбываюцца ў адпаведнасці з падпісанымі з Расіяй пагадненнямі.

«Ніякіх незаконных паставак за мяжу няма і быць не можа. Афіцыйна заяўляю, што ўсё, што ўваходзіць і выходзіць з краіны, знаходзіцца пад жорсткім кантролем», — сказаў Шпілеўскі, дадаўшы, што «прадстаўнікі расійскага боку, якія знаходзяцца ў Мінску, прэтэнзій не выказвалі».

0
if / Адказаць
15.06.2012 / 14:44
Это, наверно, чтобы АГЛу легче о единой валюте думалось http://echo.msk.ru/news/899352-echo.html ПРЕМЬЕР-МИНИСТР РОССИИ ДМИТРИЙ МЕДВЕДЕВ ПРЕДЛАГАЕТ ПОДУМАТЬ О ЕДИНОЙ ВАЛЮТЕ ЕВРАЗИЙСКОГО ЭКОНОМИЧЕСКОГО СОЮЗА Это будет возможно, считает он, после создания самого союза. Выступая на бизнес-форуме в Санкт-Петербурге, премьер заявил, что Россия с крайним напряжением следит за тем, что происходит в государствах Евросоюза в зоне евро.
0
"прэтэнзiй не выказвалi" / Адказаць
15.06.2012 / 14:47
Наверна адсыпалi iм трохi разбавiцеляў, а?
0
Шпак / Адказаць
15.06.2012 / 14:54
Вполне предсказуемое развитие событий на Едином Экономическом Пространстве. То ли еще будет.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру