Расія намякае, каб Беларусь хутчэй праводзіла прыватызацыю і ўводзіла расійскі рубель. Наш карэспандэнт пацікавіўся, як ставяцца да гэтага прахожыя на вуліцах Гродна. Вось якія былі адказы:

— Я думаю, што ўвесь заходні рэгіён Беларусі супраць, а ўсходні — за. Пераможа, канешне, усходні рэгіён у дадзеным выпадку, таму што ў нашай краіны адпачатку накірунак такі прарасейскі. Прывядзе да страты суверэнітэту, гэта будзе фармальны суверэнітэт, калі застанецца. Але, у прынцыпе, гэта прывядзе да страты незалежнасці дэ-факта, не дэ-юрэ.

— Міша, як ты думаеш, нам патрэбны расейскі рубель ці не патрэбны? Патрэбны і пабольш! (Смяецца). Прыватызацыя таксама патрэбная, а як жа без прыватызацыі? Ну, што мы, так і будзем пхацца ў хвасце ўсёй Еўропы?

— Яна скарае, каб забраць беларускую маёмасць і — у склад «расійскай імперыі». Каб аднавіць, толькі крыху ў іншым выглядзе, Савецкі Саюз, назва толькі будзе іншай.

— Я лічу, што не трэба гэта нам. Я супраць поўнай інтэграцыі, павінна быць незалежная Беларусь.

— Супраць таксама. Мы — незалежная Беларусь, у нас усё сваё. Чужога нам не трэба.

— Лічу, што не. Я не тое, што супраць, проста лічу, што лепей незалежна ад Расіі быць.

— Навошта? Я — супраць. Толькі хачу, каб усе нармальна жылі, не існавалі. Навошта нам рубель, мы ж суверэнная дзяржава ці якая?

— Расейскі рубель каб увялі? Я думаю, не варта. Для Беларусі лепей, каб незалежная была і каб вяла сваю дзяржаўную палітыку. Прыватызацыя — гэта таксама няправільна, бо выкупяць усе прадпрыемствы, і Беларусь страціць сваю незалежнасць эканамічную.

— Супраць гэтага, таму што калі не будзе сваёй валюты, не будзе незалежнасці. Будуць расійцы, колькасць працоўных месцаў скароціцца, і не ведаю, чым будуць людзі займацца. Але, напэўна, такая сітуацыя эканамічная цяпер, што мы вымушаныя некаторыя патрабаванні выконваць.

— Я — супраць, але такога не будзе. Расія нас не прыме, у нас занадта слабая эканамічная сітуацыя, увогуле эканоміка. Ім нявыгадна нас браць, цягнуць на сабе яшчэ гэты абоз. Можа гэта шантаж, можа, каб людзі не расслабляліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?